Янка брыль на белорусском языке

Янка брыль на белорусском языке

Янка Брыль (Иван Антонович Брыль, белор. Іван Антонавіч Брыль, 1917—2006) — белорусский писатель. Родился 4 августа 1917 в Одессе в семье железнодорожника. В 1922 вместе с родителями переехал на их родину в Западную Беларусь (дер. Загора (Загорье) Кореличского района Гродненской области, в то время — Польша). Окончил польскую семилетнюю школу, поступил в гимназию, однако не мог в ней учиться из-за материальных затруднений, занимался самообразованием. C 1938 публиковал стихи и публицистику в виленском белорусском журнале «Шлях моладзі» («Путь молодежи»). В 1939 призван в польскую армию, служил в морской пехоте. В сентябре 1939 под Гдыней попал в немецкий плен, осенью 1941 бежал и вернулся на родину; присоединился к советским партизанам. С октября 1942 — связной партизанской бригады им. Жукова, с марта по июль 1944 — партизан-разведчик бригады «Комсомолец», редактор газеты «Сцяг свабоды» («Знамя свободы», орган Мирского подпольного райкома ВКП(б)) и сатирического листка «Партызанскае жыгала» («Партизанское жигало», жигало — раскаленный прут для прожигания отверстий). С октября 1944 жил в Минске, работал в редакции газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» («Раздавим фашистскую гадину»), журналах «Вожык» («Еж»), «Маладосць» («Юность»), «Полымя» («Пламя»), Государственном издательстве БССР. C 1945 член Союза писателей СССР. В 1966—1971 — секретарь правления Союза писателей БССР. Дважды избирался депутатом Верховного Совета БССР (1963—1967, 1980—1985). Председатель Белорусского отделения общества «СССР-Канада» (1967—1990), член Белорусского ПЕН-центра с 1989. Почетный член Национальной академии наук Беларуси (1994). Скончался 25 июля 2006.
Лауреат Государственной премии СССР (1952) за повесть «У Забалоцці днее» («В Заболотье светает»), Литературной премии им. Якуба Колоса (1963) за книгу «Працяг размовы» («Продолжение разговора»), Государственной премии БССР им. Якуба Колоса (1982) за повесть «Золак, убачаны здалёк» («Заря, увиденная издалека»). В Польше награжден премиями за переводы польской литературы и укрепление дружбы между народами им. В. Петшака (1972) и авторского объединения «ЗАИКС» (1975). Народный писатель БССР (1981).
Перу Я. Брыля принадлежат сборники «Апавяданнi» («Рассказы», 1946), «Вераснёвая рунь» («Сентябрьская озимь», 1949), «Пачатак сталасцi» («Начало зрелости», 1957), «Працяг размовы» («Продолжение разговора», 1962), «Акраец хлеба» («Краюха хлеба», 1977), «Сёння i памяць» («Сегодняшний день и память», 1985), «Ад сяўбы да жнiва» («От сева до жатвы», 1987), повести «Сiрочы хлеб» («Сиротский хлеб»), «У Забалоццi днее» («В Заболотье светает», 1950), «На Быстранцы» («На Быстрянке», 1955), «Нiжнiя Байдуны» («Нижние Байдуны», 1975), «Золак, убачаны здалёк» («Заря, увиденная издалека», 1978), роман «Птушкi i гнёзды» («Птицы и гнезда», 1963), книги лирических миниатюр «Жменя сонечных промняў» («Горсть солнечных лучей», 1965) и «Вiтраж» («Витраж», 1972). В соавторстве с Алесем Адамовичем и Владимиром Колесником он написал документальную книгу «Я з вогненнай вёскi…» («Я из огненной деревни…», 1975). Издал несколько книг прозы для детей, сборники литературно-критических статей.
Я. Брыль известен также как переводчик с русского, украинского и польского языков. В его переводе на белорусский язык вышли отдельные произведения Льва Толстого, Чехова, Горького, Бажова и мн. др.

Источник

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА

Янка Брыль

Жнучы, яна стамлялася з кожным днём усё больш. Гарачую задуху цяжка было адмахнуць ад знямоглых грудзей нават самай вялікай, самай каласістай жменяй. А рабіць трэба было, хоць і свету не бачыш. І яна жала, нікому нічога не кажучы.

Увечары, вяртаючыся дахаты са сваім наймалодшым, у тое страшнае лета адзіным у хаце сынам, старая ледзь перастаўляла ногі, натруджаныя гадамі бязлітаснай працы. Паблеклыя вочы яе глядзелі на свет з-пад нізка насунутай хусткі, здаецца, зусім абыякава.

Аднак яны бачылі многа.

Вось, нечакана спыніўшыся, маці азірнулася на свайго хлопца, які, таксама з сярпом на плячы, пачціва ішоў ззаду, запавальняючы хаду, па-пастушынаму «клюючы» салодкі жытні каласок.

— Глядзі, Васіль, як ён упяўся. Эх! Трымайся, нябога, стой!

Калі мяжа ўперлася ў гасцінец, маці з сынам павярнулі ўлева.

Па правай руцэ ўздымалася высокая града гасцінца, па левай час ад часу блізка гулі тэлеграфныя слупы.

— Каб не давалі есці байцам. Каб выдавалі іх паліцаям. Дадуць гарэлкі і тытуню.

— Няхай бы сабе вісела, сынок. Няўжо ж іх нехта паслухае?

— Будуць расстрэльваць тых, хто не паслухае. Усю сям’ю. І хату спаляць.

— Дык павячэраў бы хоць.

— Ведаю я гэтае скора. Ой, находзішся ты! Давядзе цябе гэты Азароначак! Успомніш ты маё слова.

— Нічога, маці. Спалохалася?

Ён падумаў, што больш не варта. Не, ён проста ўспыхнуў:

Зноў дай божа цярплівасць на ўсенькую ноч.

Праз якую гадзіну старая хата ў шэрай, па-начному ўжо аднатоннай, чыстаполіцы стомлена патушыла агеньчыкі акон.

— Хозяин. Хозяин, открой.

— Мать? Ты нам хлебушка дай, родная. Ты не бойся: мы сразу же уйдем. Из лагеря бежали.

— Заходзьце, хлопчыкі! Я вам хоць малачка. Хоць смагу прагнаць. Лямпу не будзем запальваць.

Апошняе яна сказала, пераступаючы парог.

Чатыры босыя, у вайсковых лахманах мужчыны, з рукамі, скручанымі назад калючым дротам, па двух ішлі следам за ёю. Ёй фашысты зрабілі палёгку: не звязалі рук. Што ж, яны не баяліся яе нават так, як гэтых бяззбройных, знясіленых уцекачоў. Адзін з байцоў, яшчэ зусім хлапчук, нядаўна астрыжаны пад машынку, з усіх сіл намагаўся не ўпасці і, ззаду гледзячы на таварышаў, узнімаў, як і яны, галаву.

Горача дыхалі клыкастыя, дурныя зяпы аўчарак. Чорнай сталлю паблісквалі ў голых да локцяў, загарэлых руках аўтаматы. Час ад часу на ўзбоччы гудзелі тэлеграфныя слупы.

Друкуецца паводле выд: Выбр. тв. У 3 т. Т.1. Мн., 1992; Т.2. Мн., 1993.

Источник

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА

Янка Брыль

Цюцік

Ён нарадзіўся ў лесе, у двары таго дзядзькі, што пільнуе лес. Спачатку нічога не бачыў і ніяк не называўся,— жыў сабе вобмацкам, ды ўсё. Было нешта вялікае, калматае, цёплае, у чым ён хаваўся разам са сваім чорным казытлівым чмысікам; там жа была нейкая соска з крынічкай цёпленькага малака; а нешта вялікае, добрае грэла цюціка, абнюхвала і лізала, пяшчотна і многа. Было яшчэ нешта другое — маленькае, цёпленькае; яно тоўхалася з ім разам у пушыстай аўчыне і, заблудзіўшыся, дарма намагалася адабраць у яго соску з малаком і ўсё мармытала, усё пахныквала.

І ніколі яму на цямок не ўзышло, што з ім будзе далей.

Аднойчы маці недзе пабегла, а яны з братам сядзелі ў будцы і глядзелі на двор. Церушыў дождж, на будку капала з яліны, і не хацелася нават носа высаджваць на двор.

Цераз леснікову сядзібу, дарогай, ехалі фурманкі з дровамі. Дзядзькі спыняліся каля студні і паілі коней. Яны цмокалі на шчанят у будцы, гаварылі пра іх, але ніхто не чапаў.

А пасля дык едзе адзін толькі дзядзька на сівай, пацярушанай грэчкай, кабыле. Спыніўся каля студні, раскілзаў сваю здыхатую ды давай цягаць ёй ваду вагой у старое заплеснелае карыта. П’е Сіўка, а дзядзька падсвіствае ёй і глядзіць на шчанят. Пасля гэта — шлэп, шлэп у лапцях — падышоў да буды.

— І-і,— кажа,— якія харошанькія!

Усадзіў у буду руку і пагладзіў іх, прыгаворваючы: «Цюценькі, цюцькі. » За каршэнь выняў цюціка з буды, узяў на рукі, пагладзіў, пагаварыў, зноў палажыў, а сам пайшоў у хату.

З хаты выйшлі яны ўдвух з дзедам Арцёмам.

— Я ж кажу, чалавеча,— гаварыў дзед,— бяры хоць абодвух, балазе і сукі няма.

— Дзе там, дзеду, абодвух,— адказаў дзядзька,— будзе мне і з адным моташна. Баба ў мяне драпежная, сама ніяк не наесца.

Читайте также:  Французский язык тема время часы

— Эй, а што ж ты? Мужчына, я ж кажу, як той мядзведзь, а бабы баішся.

— Якое там, дзеду! Воўк сабакі не баіцца, але не хоча звягі слухаць.

— Я ж і кажу — часцей нос падціраў бы.

— А ўжо ж неяк там будзе.

— Дык у што ж ты яго возьмеш, чалавеча?

І дзядзька зняў з воза мокры мех з рэшткамі сена.

— Дзяржы ж, т’каля. Я ж кажу — ядуць усё, як старыя, і ў роце чорна: злосныя.

Дзед выняў цюціка, расшчаміў яму зубы, паказваючы дзядзьку цюцікаў чорны рот, і апусціў шчанюка ў мех. Мех завязалі, і цюціку зрабілася цёмна. Дзядзька закурыў з дзедам з бараняга капшука, сунуў яму нейкую нуду на махорку, прывязаў мех на дровах і паехаў.

Была позняя, шэрая восень, гразка, і на звілістых лясных дарогах — глыбокія выбоі. Дровы моцна калывала і трасло, мех качаўся на паленах. Цюціка ў мяху кідала ўва ўсе бакі; у цемры ён тоўхаўся носам у бясконцае мокрае палатно і жаласна пахныкваў.

Лесам, лесам, пералескамі — і дзядзька выехаў на шырокі гасцінец. На глыбокім пяску перастала трасці. Цюцік супакоіўся, сагрэўся трошкі і заснуў.

Дахаты дзядзька прыехаў позна. Мокры, ацэплы, галодны. Распрог сваю Сіўку, упусціў яе ў хлеў, узяў на адну руку мокры хамут з шорамі, а ў другую — мяшок з цюцікам і пайшоў у хату. Там сабе лямпачка свеціць, цёпла, і дзеці яго, Міхась і Волька, гэтак радыя будуць пярэстаму цюціку.

— Што гэта, дзеці? — усміхаецца дзядзька, прыўзняўшы руку з мяшком.— Можа, шышкі яловыя або шэранькі зайка? Не, гэта вось што!

І дзядзька вытрас цюціка на падлогу.

— Сабачка! Мама, сабачка! — закрычалі Міхась і Волька.— Ах ты, наш малышок! Цюценька мой, і лапкі рабенькія, сыценькі, цёплы. Мама, дай яму малачка! У кошчын чарапок!

— Яшчэ чаго не было,— аказалася маці.— Мала яшчэ, што галубоў гіблота, дык новую трасцу прывалок. Дальбог, і гэтага звяду! Не бачыла смуроду!

— От ты сціхні,— адказаў ёй бацька.— Якраз табе хлеба не хопіць. Засцігнула. Есці лепш давай!

Ён распрануўся і сеў каля стала. Волька падышла да яго, палажыла яму ручкі на калені і спытала, пазіраючы ў вочы:

— А што мы яму, тата, есці будзем даваць?

— От, пакуль малачко будзе хлябтаць, а потым бульбу свіную. Гэтак, як Курцік, памятаеш? — адказаў тата і пагладзіў Вольку па галоўцы.

— Пэўна,— аказалася ад печы мама.— Свіную бульбу. А потым заколеш яго. На вось, жары! — паставіла яна на стол капусту.

Але бацька ўстаў і пайшоў да паліцы, на якой стаялі збанкі з малаком, завешаныя зрэбнай полачкай.

— Хаця ж поўнага не пачынай, каб цябе ліха заела! Дай я сама!

А першы з краю збанок якраз быў поўны. Хацеў бацька ўзяць яго, на злосць бабінай звязе, але падумаў і ўзяў пачаты. Міхась падставіў кошчын чарапок, тата наліў малака, узяў цюціка за каршэнь і ткнуў мызачкай у малако. І малыш пачаў прагна хлябтаць.

Міхась і Волька падскаквалі ад радасці і смяяліся на ўсю хату. Тата паджургваў сваю пасаломленую чупрыну і таксама смяяўся.

А той, за каго пасварыліся — галодны цюцік з рабенькімі лапкамі,— хлябтаў, разгірачыўшыся, і толькі пачмыхваў, павільваў тоўстым хвосцікам і ўвачавідкі таўсцеў.

Маму звалі цётка Алена.

І вось гэтую зіму нешта дрэнна куры нясліся ў цёткі Алены. Адна марока. Выпусціць яна іх з падпечка, хопіць адну-другую за крыллі, памацае ды лаецца:

— А каб вас каршун падзёр! Адно павыядаліся, як копы!

Шэраму пеўню пападала па пер’і, і, адскочыўшыся, ён нездаволена кудкудыкаў, не ведаючы, чаго яна хоча — дурная баба.

— Агрызайся яшчэ, ціпун табе на язык, жарабец ты!

На «шчадра» цётка Алена накарміла іх куццёй у вялікім абручы з кадушкі, і неўзабаве Драпясцень- кая выйшла з падпечка, скочыла на лаву і на ўсю хату раскудахкала, што яна зняслася. Мама паслала Міхася пад печ з газоўкай.

— Ёсць! — крыкнуў Міхась.— У гэтым куточку яйцо, а ў гэтым яшчэ адна сядзіць, жоўтая!

Ад крыку яго закалыхаўся агеньчык газоўкі і цёмныя цені, а курыца спалохана паклявала галавой і кудахнула.

— Ну, вылазь, а то спудзіш яе! — гукнула маці пад печ, і Міхась вылез на хату.

— Мне зварыш, мама, мне! — затупала Волька.

А Міхасю проста хацелася самому кудахкаць ад радасці. Ён падсунуў яечка цюціку пад нос. Шчанюк панюхаў яго, завіляў хвосцікам і аблізаўся.

— Яшчэ чаго не было! — крыкнула мама.— Навучы, бацькаў сынок! Дай сюды яйцо! А ты вон, здыхата!

Мама адшпурнула цюціка нагой. Шчанюк заплакаў і лёг у сваім кутку.

Плакаць яго навучыла цётка Алена. Так з самага рання і лічы, што як дзядзькі дома няма, дык і паплачаш. І каб сказаў было за што! Хоць бы надоечы. Знайшоў ён у каморы пад скрыняй палавіну каравай халявы ад старога валёнка і панёс яго дзе-небудзь лепш перахаваць. А цётка стрэла яго ў сенях і дала прачуханца махрамі. А тут, як наліха, з кожным днём усё цікавей рабілася пашукаць што-небудзь, знайсці ды занесці ў лепшае месца. І заўсёды амаль спаткаешся з гаспадыняй і яе пякучымі махрамі.

Цётка нібы знарок шукала прычыны, каб звесці цюціка. І такі знайшла.

Аднойчы яна выпусціла курэй з падпечка, а сама пайшла недзе з бязменам, прычыніўшы дзверы. Малых не было дома: Міхась пайшоў у школу, а Волька да свае сяброўкі Тоні. А сам дзядзька паехаў у млын. Цюцік убег у кухню пагрэцца, а пасля — нюх, нюх, нюх,— пад печ. А там тры яечкі, такія самыя, як Міхась панюхаць даваў — цёпленькія, гладзенькія. Цюцік узяў адно асцярожненька ў зубы, панёс.

— О, гэта дык але! — стрэла яго ў сенях цётка. Схапіла цюціка за хвост, развязала другой рукою фартух і давай яго сцябаць, прыгаворваючы: «А я табе! А я табе!» А цюцік крычаў на ўвесь свет. Цётка вынесла яго на двор і шпурнула цераз плот на мерзлую раллю.

Снегу было няшмат, і цюцік выбіў лапку. Заенчыў, заплакаў. Пасядзеў, палізаў больку, хацеў ісці, але толькі ступіць — заенчыць зноў. І ён пачыкіляў: тры з палавінай, тры з палавінай. Плот быў новы і зусім шчыльны. Як ні намагаўся цюцік ушыцца на свой двор — не было нават малое дзірачкі. Тры з палавінай, тры з палавінай. «Ы-хы-хы! Ы-хы-хы. » Пасля плот кончыўся, а навокал усё снег ды снег, а па снезе паскрэбвае сярдзіты вецер.

Чыкіляў, чыкіляў цюцік і апынуўся пад нейкім гумном. З дзядзькавага хутара, сам таго не ведаючы, ён прычыкіляў у вёску. Пачынала шарэць. Цюцік кульгаў па вуліцы і пахныкваў. Падышоў да нейкіх варот, цікнуў спаднізу і палез на падворак. Пуста навокал, і сені зачынены. У наступных дзвярах у куточку была дзірка, для ката. Цюцік панюхаў і палез. Цёмна. Нюх, нюх, нюх. Адна толькі шорсткая кастрыца. А потым раптам — шшух! — і паляцеў кудысьці старчма. Стукнуўся аб нешта цвёрдае, вострае, перакуліўся і ўпаў на сырое каменне. Пабіў лабаціну, спіну. Плакаў, плакаў, як той бедны Якаў, і ўсё яму пан бог аднакаў. Тады ён змоўк і прыслухаўся: ціхенька, цёмна, толькі пахне квашанай капустай і сырою бульбай. У кутку шарганулася нешта па дошках, а пасля запішчалі, зацяўкалі пацукі.

«Ну,— падумаў цюцік,— прападу я тут за нішчымны квас. »

У Габрусёвых у хаце была толькі бабка Хвядося. Шарую гадзіну спраўляла сабе ды паглядала ў вокны, што гэтак позна, а хатніх — няма ды няма. Яны пайшлі да малатарні да Якіма — і Сцяпан, і Настуля, і Рыгорка.

— А-а, што ж гэта так забавіліся? Скаціне не давана. Хм, пайсці хоць бульбы ўнесці.

Бабуля апранула кажушак, узяла кошык і патэпала ў пагрэбнік. Падышла да жарала, кінула туды кошык і ну ступаць на лесвічку.

Читайте также:  Урок русского языка по икт

— А-я-яй! — заенчыла нешта адтуль.

— Пан Бог з намі — што ж гэта? — Уздрыгнулася бабуля ды ходу.— Хай яго ліха, што ж гэта? — Пастаяла, падумала.— Пайду хіба газоўку вазьму.

Але старая і з газоўкай пабаялася. Стала зноў чакаць хатніх. Прыйшлі яны, і бабуля ім расказала.

— Хадзем! — сказаў Рыгорка.

Яны пайшлі. Хлопец палез у яму.

— А мо не лезь, унучак, хай яго.

Шаркнула запалка, і ў жарале засвяцілася.

— Сабачка, баба, сабачка! А мой жа ты!

З ямы пачулася пахныкванне.

Цюціка дасталі і панеслі ў хату. А там ужо мама агонь запаліла.

— Бедненькі, цюцька, галодненькі,— шкадавала яна.

— Хай яго! Толькі напалохалася,— смяялася бабуля.— Дальмала: што за звер.

— От, бедавалі па Лыску. От і сабака будзе. Бачыш, які ладны,— казаў тата, папыхваючы люлькай.

Налілі цюціку капусты.

— Бачыш, бачыш, аж чарапок падскоквае! — смяяўся тата.

— Нейкая ж зараза ножку перабіла,— гаварыў Рыгорка, прыглядаючыся.

Тата адкашляўся і плюнуў.

— Мала хіба дурняў на свеце,— сказаў ён і зноў зацягнуўся дымам.

— От дзе — буху, буху, як у бочку, а ўсё смокча махнушу гэтую,— сказала мама.

— Што ж ты,— кажа,— другі б’еш скацінку: скацінка ж немая, мілыя, яна не скажа.

А цюцік толькі аблізваўся ды павільваў тоўстым хвосцікам.

Рыгорка занёс яго ў хлеў, пагладзіў і палажыў ля Гнедчынага катуха, а сам пастаяў і пайшоў.

Цюцік пачаў прыслухоўвацца, нюхаць. Пад ім навокал пахла конскім гноем і аржаной саломай, а над галавой хрупала сена кабыла. Пачуўшы сабачы дух, яна панюхала і, не датыкаючыся да цюціка цёплымі, валасатымі губамі, з агідай пырхнула. Цюціку здалося, што і яна ўжо ведае пра ягоную крыўду і шкадуе яго. Ён пахныкаў ёй трохі, а потым змоўк. Гнедка хрупала мерна, павольна, час ад часу спыняючыся, каб насцеражыцца, паслухаць.

Ах, як добра цюціку, як смачна ў жываце, які ён пузаценькі, цёплы і мляўкі!

Источник

Брыль, Янка

Иван Антонович Брыль

Янка Брыль (Иван Антонович Брыль, белор. Іван Антонавіч Брыль ) (1917—2006) — белорусский советский писатель. Народный писатель БССР (1981). Лауреат Сталинской премии третьей степени (1952).

Содержание

Биография

Родился 22 июля (4 августа) 1917 года в Одессе в семье железнодорожника.

В 1922 году вместе с родителями переехал на их родину в Западную Беларусь (дер. Загора (Загорье) Кореличского района Гродненской области, в то время — Польша). В 1931 году окончил польскую семилетнюю школу, поступил в гимназию, однако не мог в ней учиться из-за материальных затруднений, занимался самообразованием. C 1938 года публиковал стихи и публицистику в виленском белорусском журнале «Шлях моладзі» («Путь молодежи»).

В 1939 году призван в польскую армию, служил в морской пехоте. В сентябре 1939 года под Гдыней попал в немецкий плен, осенью 1941 бежал и вернулся на родину; присоединился к советским партизанам. С октября 1942 года — связной партизанской бригады им. Жукова, с марта по июль 1944 года — партизан-разведчик бригады «Комсомолец», редактор газеты «Сцяг свабоды» («Знамя свободы», орган Мирского подпольного райкома ВКП(б)) и сатирического листка «Партызанскае жыгала» («Партизанское жигало», жигало — раскаленный прут для прожигания отверстий). С октября 1944 года жил в Минске, работал в редакции газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» («Раздавим фашистскую гадину»), журналах «Вожык» («Ёжик»), «Маладосць» («Молодость»), «Полымя» («Пламя»), Государственном издательстве БССР.

C 1945 года член СП СССР. В 1966—1971 — секретарь правления СП БССР. Дважды избирался депутатом ВС БССР (1963—1967, 1980—1985). Председатель Белорусского отделения общества «СССР — Канада» (1967—1990), член Белорусского ПЕН-центра с 1989. Почетный член Национальной академии наук Беларуси (1994).

Я. Брыль скончался 25 июля 2006. Похоронен в Колодищах.

Награды и премии

Произведения

Перу Я. Брыля принадлежат сборники «Апавяданні» («Рассказы», 1946), «Зелёная школа», «Липка и клёник», «Вераснёвая рунь» («Сентябрьская озимь», 1949), «Пачатак сталасці» («Начало зрелости», 1957), «Працяг размовы» («Продолжение разговора», 1962), «Акраец хлеба» («Краюха хлеба», 1977), «Сёння і памяць» («Сегодняшний день и память», 1985), «Ад сяўбы да жніва» («От сева до жатвы», 1987), повести «Сірочы хлеб» («Сиротский хлеб»), «У Забалоцці днее» («В Заболотье светает», 1950), «На Быстранцы» («На Быстрянке», 1955), «Мой край родной» (1960), «Ещё раз первый снег» (197), «Ніжнія Байдуны» («Нижние Байдуны», 1975), «Золак, убачаны здалёк» («Заря, увиденная издалека», 1978), роман «Птушкі і гнёзды» («Птицы и гнезда», 1963), книги лирических миниатюр «Жменя сонечных промняў» («Горсть солнечных лучей», 1965), «Вітраж» («Витраж», 1972), «Муштук i папка» («Мундштук и папка», 1990). В соавторстве с Алесем Адамовичем и Владимиром Колесником он написал документальную книгу «Я з вогненнай вёскі…» («Я из огненной деревни…», 1975). Издал несколько книг прозы для детей, сборники литературно-критических статей.

Переводы

Я. Брыль известен также как переводчик с русского, украинского и польского языков. В его переводе на белорусский язык вышли отдельные произведения Л. Н. Толстого, А. П. Чехова, М. Горького, П. П. Бажова и мн. др.

Основные публикации

Литература

Ссылки

Народные писатели и поэты Белоруссии
народные писатели БССР и независимой БеларусиКондрат Крапива (1956) · Михась Лыньков (1962) · Иван Мележ (1972) · Иван Шамякин (1972) · Андрей Макаёнок (1977) · Василь Быков (1980) · Янка Брыль (1981) · Иван Чигринов (1994) · Иван Науменко (1995)
народные поэты БССР и независимой БеларусиЯнка Купала (1925) · Якуб Колас (1926) · Петрусь Бровка (1962) · Аркадий Кулешов (1968) · Максим Танк (1968) · Пимен Панченко (1973) · Нил Гилевич (1991) · Рыгор Бородулин (1992)

Смотреть что такое «Брыль, Янка» в других словарях:

Брыль Янка — Янка Брыль Янка Брыль Файл:Janka Bryl.jpg белорусский писатель Дата рождения: 4 августа 1917 Место рождения … Википедия

Брыль Янка — (Иван Антонович) [р. 22.7(4.8).1917, Одесса], белорусский советский писатель. Участник партизанской борьбы в Белоруссии в период Великой Отечественной войны. Автор рассказов и повестей: «В Заболотье светает» (1950; Государственная премия СССР,… … Большая советская энциклопедия

БРЫЛЬ Янка — (Иван Антонович) (1917 25 июля 2006), белорусский писатель, народный писатель Белоруссии (1981). Повесть «В Заболотье светает» (1950), сборники рассказов «Мой край родной» (1960). «Еще раз первый снег» (1977), сборник лирических миниатюр «Горсть… … Энциклопедический словарь

БРЫЛЬ Янка — (Иван Антонович) (р. 1917), народный писатель БССР (1981). Ром. «Птицы и гнезда» (1964). Пов. «В Заболотье светает» (1950), «На Быстрянке» (1954), «Смятение» (1959), «Рассвет, увиденный издалека» (1979) и др. Кн. лирич. миниатюр «Горсть солнечных … Литературный энциклопедический словарь

БРЫЛЬ Янка — (Иван Антонович) (р. 1917) белорусский писатель, народный писатель Белоруссии (1981). Повесть В Заболотье светает (1950), сборники рассказов Мой край родной (1960). Еще раз первый снег (1977), сборник лирических миниатюр Горсть солнечных лучей… … Большой Энциклопедический словарь

Брыль Янка (Иван Антонович) — (р. 1917), писатель, народный писатель БССР (1981). Повесть «В Заболотье светает» (1950) о коллективизации; сборники рассказов «Мой край родной» (1960), «Ещё раз первый снег» (1977), сборник лирических миниатюр «Горсть солнечных лучей» (1965),… … Энциклопедический словарь

Брыль Янка (Антонович) — истор. (Брыль Янка, Bryl Janka) Родился 4 августа 1917 года в Одессе (Украина) в семье выходцев из Беларуси. В 1922 семья вернулась в родные места, в деревню Загорье Кореличского района Гродненской области. Окончил польскую семилетнюю школу… … Русско-русский краткий автобиографический словарь-справочник общественных деятелей Беларуси

Источник

10 гадоў без Янкі Брыля. Цікавыя эпізоды з жыцця пісьменніка

25 ліпеня 2006 года ад нас пайшоў народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль.

Гісторык і сябар Брыля Анатоль Сідарэвіч прыгадвае некаторыя эпізоды з жыцця пісьменніка. Пра тое, што прынёс на першае спатканне будучай жонцы Ніне Міхайлаўне, як падсмейваўся з Максіма Танка, якія меў звычкі і што лічыў галоўным у людзях.

Янка Брыль. Фота Анатоля Клешчука.

Знаёмства Сідарэвіча і Брыля

Быў 1963 год. Я тады жыў у Тамашоўцы Берасцейскага раёна, куды прыехалі тры пісьменнікі: Сяргей Грахоўскі, Павел Кавалёў і Аляксей Пысін. Самы цесны кантакт у мяне завязаўся з Сяргеем Іванавічам, — распавядае Анатоль Сідарэвіч. — У тым жа годзе дзесьці ў апошніх нумарах часопіса «Полымя» друкавалі раман Брыля «Птушкі і гнёзды». Перад гэтым яго праанансавалі, сам Янка Брыль чытаў фрагменты на беларускім радыё, і яны мяне зацікавілі. Таму раман я прачытаў і выказаў Сяргею Іванавічу Грахоўскаму сваю думку пра яго. А Сяргей Іванавіч напісаў мне ліст, дзе гаварылася, што будзе лепш, калі я ўсё гэта напішу самому Янку Брылю. І даў мне яго адрас. Я напісаў, і з таго часу ў нас з Іванам Антонавічам завязаўся завочны кантакт. Ужо ў лістападзе 1964 года мы пазнаёміліся асабіста. Тут, у Мінску, на вуліцы Карла Маркса, 36, дзе жылі Брылі.

Памятаю, як я, 16-гадовы пацан, іду ў кампаніі з двума Іванамі. Ды якімі! Іванам Антонавічам Брылём, старэйшым за мяне на 31 год, і Іванам Аляксеевічам Скрыганам, старэйшым аж на 42 гады. І аднаго, і другога я любіў як аўтараў. І вось пачынаецца асабістае знаёмства. Мы з вуліцы Карла Маркса крочым уніз, да парка Горкага, робім круг… Дарэчы, у Брыля, як у чалавека разумовай працы, шпацыр быў абавязковы.

Анатоль Сідарэвіч. Фота Настассі Роўды.

Голас у жыцці як на радыё

Адразу пасля асабістага знаёмства я адзначыў дзве рэчы. Па-першае, голас на радыё і голас у жыцці ў Янкі Брыля амаль такі самы. А па-другое, не мог не ўразіць яго грэнадзёрскі рост.

Масей Сяднёў і Янка Брыль. Фота Фота Анатоля Клешчука.

Што найперш цікавіла ў людзях

Для Брыля было важным, наколькі чалавек надзейны. У Савецкім Саюзе ў 30-х гадах і па вайне стаяла пытанне выжывання. Што і каму можна сказаць? Што нельга? Грамадства ж было стукацкае.

Не прымаў савецкую сістэму, але званне «народны пісьменнік» ўсё адно прысвоілі

Наталля Пятроўна Машэрава, дачка Пятра Машэрава, аднойчы згадала, што калісьці яе бацька Пётр Машэраў дома ў размове сказаў пра Брыля: «Я ведаю, што ён не прымае нашу сістэму». І, ведаючы гэта, Пётр Міронавіч як першы сакратар Цэнтральнага камітэта камуністычнай партыі ўсё адно даў згоду на прысваенне Брылю звання народнага пісьменніка. Машэраў цаніў талент Брыля. І эстэтычныя меркаванні сталі ў яго вышэй за палітычныя.

Заставаўся беспартыйным

За кнігу, выдадзеную ў Лондане, Алега Бембеля выключылі з камуністычнай партыі і выкінулі з работы. Ён прыйшоў да Брыля і папрасіў падпісаць хадайніцтва перад ЦК КПБ аб аднаўленні яго ў камуністычнай партыі. Якое ж было здзіўленне Алега Бембеля, калі ён даведаўся, што народны пісьменнік Беларусі — беспартыйны.

Дарэчы, не былі ў КПСС і два іншыя вялікія беларускія пісьменнікі — Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін.

Пяць фактаў пра Янку Брыля

Наводзьце на маркеры на калажы ніжэй, каб пабачыць факты:

Падсмейваўся з Максіма Танка

Беспартыйны, ён падсмейваўся з Максіма Танка, чалавека, які прайшоў партыйную муштроўку ў юнацтве. Казаў: «Для Максіма і прыбіральшчыца ў ЦК — вялікі аўтарытэт». Гэта было такое лёгкае пакепліванне.

Лаяў Стральцова

З Міхасём Стральцовым у яго былі вельмі цікавыя адносіны. Ён любіў яго настолькі, наколькі і не выносіў. Калі бачыў Стральцова ў хвіліну яго слабасці, Брыля гэта выводзіла з сябе: «Уяві сабе: ідзе з сеткаю, а ў ёй пляшка. Ты толькі ўяві: гэта ідзе Стральцоў!» Не мог ён з гэтым змірыцца. Але Міхась Лявонавіч ведаў, што Брыль яго любіць. І калі лаецца, то гэта так, як бацька на сына: любячы.

Упэўніў Броўку памяняць тон

У літаратуру прыйшло новае пакаленне, гэтак званае «філалагічнае», і стала «ў рожкі» са старэйшымі пісьменнікамі. Пятрусь Броўка рыхтуе даклад і, карыстаючыся высокім становішчам, мае намер размазаць па сценцы некаторых франдзёраў. Брыль падыходзіць да Броўкі і, каб ніхто не чуў, кажа: «Пётр Усцінавіч, гэта нашы дзеці. Разумны бацька дзяцей па галаве не б’е». У выніку Броўка мусіў памяняць тон і выступіў даволі памяркоўна.

Быў паклоннікам Талстога

Ён чытаў усё ці амаль усё, што публікавалася пра Льва Талстога. Неяк пажаліўся, што не чытаў ці то кнігу «Дачка», ці то кнігу «Бацька» Аляксандры Львоўны Талстой, і сказаў мне пра гэта. Я звярнуўся ў Нацыянальную бібліятэку да загадчыцы аддзела беларускай літаратуры Людмілы Мікалаеўны Рабок. Сказаў, што яе сябар, Янка Брыль, хоча пачытаць такую кнігу. І Людміла Мікалаеўна выпісала яе на сваё імя. Я аднёс кнігу Брылю і сказаў, што Людміла Мікалаеўна папрасіла вярнуць ці то праз 10 дзён, ці то праз 14. Ён кнігу прачытаў за лічаныя дні і патэлефанаваў: «Прыйдзі забяры». Я тады сказаў яму: «Вы сябе не шкадуеце. Куды вы спяшаліся?» Яму ж тады было ўжо каля 80 гадоў, а ён кнігу літаральна праглынуў. Пэўна, таму, што пра Талстога, і таму, што таленавіта напісаная.

Не цярпеў «заумь»

Калі выйшла кніга пра Максіміліяна Валошына, ён папрасіў мяне прынесці яе. Кнігу я прынёс. Брыль яе прачытаў і кажа: «І была б добрая кніга, калі б не гэтая «заумь». А там былі цэлыя літаратуразнаўчыя раздзелы, напісаныя адпаведным слэнгам. Вось гэтага Іван Антонавіч не любіў.

У яго была нават парачка моцных выразаў пра гэта, але іх пры даме паўтараць не буду. Калі ў нас пачыналіся такія размовы, ён казаў: «Зачыні дзверы». І Наталля Іванаўна, яго дачка, казала: «Ну што, ужо маты пачынаюцца?»

Казаў мне: «Паглядзі, якая класічная яснасць у Карскага, «заумі» гэтай няма». Класічную яснасць ён любіў. Калі прыгажосць стылю не ва ўрон навуковасці, а навуковасць не адмаўляе добрага стылю. Гэта ён шанаваў у працах вучоных.

Што чытаў

«Дзеяслоў» ён выпісваў, а вось «ARCHE» насіў яму я. Там яго цікавіла наша гісторыя і літаратура, а таксама мастацкія пераклады. Ён са здзіўленнем глядзеў на мае пазнакі на паліталагічных, сацыялагічных тэкстах і пытаўся: «І ты ўсё гэта чытаеш?» Гэта яго не цікавіла. Ён з вышыні свайго ўзросту глядзеў на гэтыя рэчы скептычна.

Не любіў фантастыкі. Якое ж было маё здзіўленне, калі я дазнаўся, што ён чытаў Рэя Брэдберы. Пэўна, таму, што ў Брэдберы (прынамсі ў перакладах) добры стыль. І Брыль пачаў чытаць фантастыку Рэя Брэдберы.

Шмат чытаў мемуарыстыкі і дакументалістыкі.

Сярод яго любімых пісьменнікаў быў Рамэн Ралан з яго творам «Кала Бруньён» і Шолам-Алейхем. Аўтар «Ніжніх Байдуноў» любіў творы «калабруньёнаўскага» кшталту.

Што прынёс на першае спатканне з будучай жонкай

Ніна Міхайлаўна аднаго разу мяне вельмі рассмяшыла: «Ведаеце, што ён прынёс мне на спатканне?» І, не чакаючы, што скажу я, сама адказала на пытанне: «Крытыку чыстага розуму» Імануіла Канта». Смеючыся, Іван Антонавіч пракаментаваў: «Ты ж была гімназістка, дзяўчына граматная».

З Нінай Міхайлаўнай дружба доўжылася недзе 66 год. Такая працяглая — да самай смерці жонкі — была дружба са сваёю Любоўю Андрэеўнай і ў Максіма Танка.

Сямейны рытуал

Калі застаўся ўдаўцом, Наталля, малодшая дачка, тады працавала ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», што месціцца на праспекце Пераможцаў. А бацька яе жыў на цяперашнім праспекце Машэрава. Дык вось, у аўторак, у абедзенны перапынак, Наталля Іванаўна прыязджала да бацькі і прывозіла яму згатаванае на аўторак і сераду, у чацвер — згатаванае на чацвер і пятніцу. У суботу прыязджалі Наталля Іванаўна, старэйшая дачка Галіна Іванаўна і Андрэй Іванавіч з нявесткаю Нінай Піліпаўнай. Дзяўчаты, як называў іх Іван Антонавіч, прыбіраліся, гатавалі, а потым усе разам сядалі за стол абедаць. Гэта быў такі добры сямейны рытуал.

Што было галоўным у жыцці

Галоўным было не здзейсніць якога-небудзь нізкага ўчынку, быць прыстойным чалавекам. Не здрадзіць. Вельмі не любіў плеткароў.

За што балела сэрца

Сэрца балела за Беларусь. За будучыню Беларусі, а гэта значыць і за будучыню дзяцей, унукаў, праўнукаў. Ці застанецца Беларусь? Што гэта будзе за Беларусь? Зноў Паўночна-Заходні край ці ўсё ж такі нешта іншае?

Прыгадваецца сказ з запісаў Брыля, які чытаецца як верш-аднарадковік: «У сцягах нашых многа святла». Ён вельмі хацеў, каб над нашай краінай луналі нашыя сцягі.

Запісала Настасся Роўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Источник

Ответы на самые частые вопросы пользователей рунета
Добавить комментарий

Adblock
detector